Пракуратура раёна наклала на ўладальнікаў аптэк адміністрацыйныя штрафы.

Па заданні абласной пракуратуры ў Панін былі правераны пяць кропак, якія займаюцца рэалізацыяй медыкаментаў - пункт дзяржаўнага прадпрыемства «Фармацыя» і чатыры прыватных аптэкі - на прадмет выканання ўмоў захоўвання лекавых сродкаў.

Вынікам візіту работнікаў пракуратуры стала складанне матэрыялаў на ўсіх уладальнікаў аптэк. З іх боку былі дапушчаныя парушэнні норм размяшчэння шаф з лекамі і невыкананне тэмпературнага рэжыму захоўвання прэпаратаў. Фактаў прысутнасці пратэрмінаванай прадукцыі правяраючыя не выявілі.

Тым не менш на ўсіх уладальнікаў аптэк пракуратура наклала адміністрацыйны штраф.